У нядзелю, 4 студзеня, а 16:00 у верхнім касцёле св. Аляксандра ў Варшаве адбудзецца супольная Імша палякаў, беларусаў і ўкраінцаў.
Каля алтара будуць:
– кс. Вячаслаў Барок,
– кс. пробашч Міраслаў Яворскі,
– айцец Пётр Ян Кушка.
Імша будзе цэлебравацца на польскай мове з элементамі беларускай і ўкраінскай моў — як знак еднасці і ўзаемнай павагі нашых народаў.
Пасля Імшы, звонку касцёла, пры ўсталяванай батлейцы, адбудзецца асвячэнне фігураў Трох Каралёў, якія сімвалізуюць Польшчу, Беларусь і Ўкраіну, што прыносяць свае дары Дзіцяці Езусу.
Пасля Імшы ў залі Яна Паўла ІІ адбудзецца калядны канцэрт беларускага барда Сяргея Чарняка.
Сардэчна запрашаем усіх!