Фотафакт: моладзевыя рэкалекцыі прайшлі ў Любліне

10-11 лістапада ў супольнасці беларусаў у Любліне прайшлі рэкалекцыі для моладзі, якія правёў а. Ян Чупрынскі МІС. Галоўнай тэмай рэкалекцый была «Вера. Надзея. Любоў».

Гэта тэалагічныя цноты, і айцец патлумачыў, як гэтыя цноты будуюць нашае жыццё. Айцец Ян распавядаў, як у нашай штодзённасці не згубіць фундамент, на якім фарміруецца наша хрысціянская асабістасць. Разам з гэтым таксама было шмат прыкладаў таго, што ніякія каштоўнасці гэтага свету, як напрыклад грошы, не заменяць гэтага фундамента, асабліва ў цёмныя моманты жыцця.

Сваімі ўражаннямі падзяліўся Аляксей, удзельнік рэкалекцый: “Гэта быў цудоўны час разам, які Бог падараваў нашай супольнасці”, і дадае, што ў першы вечар рэкалекцый атрымалася арганізаваць інтэлектуальную гульню, пасля якой адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя, якая трывала гадзіну, аднавіла ва ўдзельніках моц Духа Святога і дала сілы на ўвесь час рэкалекцый! Падсумоўваючы, Аляксей зазначыў: “Скончыць хачу цытатай са спеву «Кажуць» гурта Рыбы:
«На дарэмны ваш сумніў хрысціяне жывуць
і робяць у пэўненні крок!»”.

Таксама паглядзіце