Курс Альфа ў Варшаве

 

У Варшаве распачынаецца цыкл сустрэч курсу Альфа. Будзе сустракацца таксама беларускамоўная група.

Альфа — гэта цыкл сяброўскіх сустрэч пра жыццё, веру і хрысціянства. Гэта магчымасць пагаварыць пра тое, што сапраўды важна, у адкрытай і прыязнай атмасферы.

Кожная сустрэча мае тры часткі:

Пачастунак — ежа дапамагае пазнаёміцца і адчуць сябе як дома.

Фільм — цікавыя гісторыі і розныя погляды на жыццёвыя пытанні.

Размова — абмеркаванне ў невялікай групе, дзе можна задаць любое пытанне або проста паслухаць іншых.

Альфа праходзіць у розных краінах свету, і цяпер ёсць магчымасць далучыцца да беларускамоўнай групы ў Варшаве.

Дзе? ul. Przy Agorze 9

Пачатак: 9 кастрычніка 2025 г., 19:00

Больш інфармацыі і запіс па спасылцы

Таксама паглядзіце