22 лютага адбылося чарговае паседжанне Рады Душпастырства.
Абмеркавалі арганізацыю і правядзенне запустаў, а таксама працу смм і сакратара рады.
Выбралі дату велікапосных рэкалекцый – 17-19 сакавіка.
Дзень засяроджанне адбудзецца 18 сакавіка.
Апытанне наконт абраза Маці Божай Будслаўскай дало пазітыўны вынік, таму цяпер пачынаюцца працы па пошуку мастака, каб ацаніць кошт працы.
Абмеркавалі працу арганістаў. Вырашылі плаціць за нядзельную імшу 100 злотых, пачынаючы ад бліжэйшай. Таму цяпер на кожнай імшы ў нядзелю будзе арганіст.
Хутка будзе фінансавая справаздача.