У нядзелю 16 кастрычніка ў Лодзі адбылася першая Літургія для супольнасці беларусаў. Цэлебравалі яе кс. Вячаслаў Барок і кс. Дзмітры Прыступа.

Крыніца: Радыё Рацыя

Як паведамляе Радыё Рацыя, кс. Вячаслаў звярнуўся да прысутных з заклікам падтрымліваць адзін аднога і выказваць салідарнасць да тых, хто не супраць нас, каб у нашай Беларусі перамагло дабро над злом.

Літургію суправаджаў гурт Znak Stop, які пасля сыграў невялікі канцэрт. Пасля чаго ўсе сабраліся на гарбату, дзе пазнаёміліся і пагутарылі.

Святыя Імшы ў Лодзі адбываюцца кожную нядзелю а гадзіне 14 у касцёле св. Юзафа па адрасе ul. Ogrodowa, 22.