У бліжэйшую нядзелю 16.10 адбудзецца першае спатканне, анлайн-падрыхтоўка да споведзі.

Што рабіць з пачуццём сораму, калі гаворыш аб грахах? Які грэх штодзённы, а які смяротны? Як добра падрыхтавацца да споведзі і ці залежыць добрая споведзь ад падрыхтоўкі?

Гэтыя і шмат іншых пытанняў будуць абмяркаваныя на спатканнях.

Удзельнікі будуць атрымліваць анлайн-урок, які можна будзе паглядзець у выгодны час, а падчас сустрэчы ў ZOOM можна абмяркоўваць свае пытанні. Напрыканцы заняткаў будзе сустрэча са святаром, каб задаць пытанні, на якія не атрымалася знайсці адказы.

Зацікаўленыя могуць напісаць сястры Таццянне ў сац.сетках ці тэлеграме.