🔸 Прыпамінаем: кастрычнік — месяц, калі асаблівым чынам молімся на ружанцы. Запрашаем кожную нядзелю а 17:30 да нашай капліцы.

🔸 Працягваюцца спатканні. У панядзелкі кс.Яўген праводзіць катэхэзу, на якую асабліва заахвочваем прыходзіць моладзь. Па чацвяргах спатканні з кс.Вячаславам для тых, хто хоча глыбей пазнаць Божае Слова.

🔸 Наступная нядзеля — трэцяя нядзеля месяца. А 10:50 адбудзецца катэхэза для дзяцей, у 11:30 — Святая Імша.

🔸 Па нядзелях а 12:30 працягвае дзейнічаць тэатральны гурток. Заахвочваем далучацца!

Жадаем плённага тыдня!
З Богам 😇