🔸У сераду адбылося паседжанне Рады. Вырашылі арганізоўваць дзве Імшы для дзяцей у мясяц. Літургія будзе адбывацца ў першую і трэцюю нядзелю месяца. Перад Імшамі будзе адбывацца катэхэза. Наступная Імша і катэхэза для дзетак у наступную нядзелю. Катэхэза ў 10:50, а св. Імша ў 11:30.

🔸Запрашаем на тэатральны гурток у кожную нядзелю ў 12:30. Заняткі адбываюцца ў парафіяльным доме. Запрашаем дзяцей і дарослых. Вучым дыкцыю, развіваем маўленне і шмат іншага.

🔸У другую нядзелю кастрычніка, 9-га чысла, падчас св. Імшы ў 11:30 адбудзецца благаслаўленне студэнтаў на новы навучальны год. Пасля Літургіі будзе сустрэча, торцік, гарбата і знаёмства. Просім перадаваць гэтую інфармацыю студэнтам з Беларусі. Хочам, каб яны таксама пачуваліся ў нашай супольнасці, як дома.

🔸Нагадваем пра св. Імшы ў панядзелак і чацвер у 18:00. Пасля іх адбываецца катэхэза — ў панядзелак з кс. Яўгенам, у чацвер біблійнае кола з кс. Вячаславам.

Добрага тыдня ўсім! 🌞