Святыя Імшы ў наступную нядзелю адбудуцца як звычайна: 11:30 (для дзяцей) і 18:00

У наступную нядзелю катэхэза для дзяцей у 10:50. Падчас сустрэчы таксама будзем вучыць хрысціянскія спевы.

Кожную нядзелю пасля св. Імшы ў 11:30 праходзіць тэатральны гурток. Заняткі будзе праводзіць Наталля Локіць, актрыса, рэжысёр, педагог, кіраўнік тэатральнага калектыву «Дар» г. Жодзіна. На гуртку дзеткі будуць займацца тэатралізаваным пастановамі святаў; знаёміцца з гісторыяй і культурай Беларусі; развіваць мову і смеласць публічных выступаў. Запрашаем!

У панядзелак і чацвер св. Імшы а 18. Пасля св. Імшаў — сустрэчы з кс. Яўгенам і кс. Вячаславам.

Запрашаем далучацца да міністранцкага кола! Сустрэчы для міністрантаў будуць адбывацца перад св. Імшой. Каб далучыцца, звярніцеся да Яўгена Дудкіна.