• • • Аб’явы ў душпастырстве беларусаў Варшавы на тыдзень • • •

🔸У гэтую нядзелю 9-га кастрычніка, падчас св. Імшы ў 11:30 адбудзецца благаслаўленне студэнтаў на новы навучальны год. Пасля Літургіі будзе сустрэча, торцік, гарбата і знаёмства. Просім перадаваць гэтую інфармацыю студэнтам з Беларусі. Хочам, каб яны таксама пачуваліся ў нашай супольнасці, як дома.

🔸У месяцы кастрычніку разам молімся ружанец у нядзелю ў 17.30 і а 18 ў панядзелак і чацвер.

🔸Праз тыдзень у трэцюю нядзелю месяца 16га кастрычніка ў 11:30 адбудзецца Святая Імша з удзелам дзяцей і ў 10.50 катэхэза для дзетак.

🔸Нагадваем пра св. Імшы ў панядзелак і чацвер. А 18 гадзіне — ружанец, а пасля Святая Імша і катэхэза — ў панядзелак з кс. Яўгенам, у чацвер біблійнае кола з кс. Вячаславам.

🔸Запрашаем на тэатральны гурток у кожную нядзелю ў 12:30. Заняткі адбываюцца ў парафіяльным доме, праводзіць іх педагог і акторка Наталля Локіць. Запрашаем дзяцей і дарослых. Вучым дыкцыю, развіваем маўленне і шмат іншага.

Добрага тыдня ўсім! 🌞