Удзельнікі абмеркавалі дзейнасць душпастырства на Адвэнт (між іншым вырашана пытанне з раратамі), зацвердзілі план рэкалекцый і святкаванне Божага Нараджэння і Новага года. У бліжэйшы час будуць падрыхтаваныя шыльдзікі, каб было лягчэй знайсьці нашую капліцу, а таксама запланаваны распаўсюд беларускай каталіцкай прэсы. Наступнае паседжанне адбудзецца ў другой палове студзеня.