Сямейныя сустрэчы распачынаюцца ў Варшаве

by -

Прывітанне! Хвала Хрысту!

Мы пачынаем сямейныя сустрэчы беларускіх сямей у Варшаве ужо ў гэтым месяцы! Пры сёстрах назарэтанках ёсць Асацыяцыя св. Сям’і – гэта сямейная супольнасць якая дапамагае сужэнствам развіваць свае адносіны, развівацца духоўна і пазнаёміцца з іншымі сем’ямі якія спрабуюць будаваць свой саюз на хрысціянскіх каштоўнасцях. У рамах Асацыяцыі будзе дзейнічаць беларуская суполка ў Варшаве.

Першая сустрэча адбудзецца 16 кастрычніка (нядзеля)

пачатак у 14.15

Першая сустрэча адбудзецца 16 кастрычніка (нядзеля), пачатак у 14.15

Будзе Імша, канферэнцыя, дзяленне і размова за гарбаткай. Нашымі дзеткамі зоймуцца сёстры назарэтанкі.

Сустрэча адбудзецца ў доме сясцёр назарэтанак у Варшаве па адрасе ul. Czerniakowska 137 (званіць у дамафон інтэрнату).

Запрашаем прыязджаць таксама з іншых гарадоў. Сустрэчы будуць адбывацца раз на месяц.

Адказныя за сустрэчу: Марта і Арцём Ткачук

Кантакты:
Марта 573 666 364
Арцём 573 666 363 (telegram @tkachuk_artiom)

Далучайцеся да групкі ў тэлеграме

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы