З 29 верасня па 2 кастрычніка ў Варшаве праходзіць XXVII Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў. У гэтыя дні свае экспанаты прапануюць каля 140 выдавецтваў, будуць праведеныя больш за 200 мерапрыемстваў — сустрэч з аўтарамі, дыскусій, выставаў.
Беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў Варшаве, запрашаем наведаць стэнд №41 выдавецтва «Про Хрысто» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Кірмаш праходзіць па адрасе: Arkady Kubickiego (Zamek Królewski). Гадзіны працы: 10.00 — 17.30.