56
Адбылося чарговае паседжанне Рады нашага душпастырства, на якім быў вырашаны шэраг пытанняў.
- Былі выбраны асобы, адказныя за розныя сферы супольнасці: сакратар, скарбнік і адказны за камунікацыю.
- Было вырашана стварыць скарбонку для ахвяраванняў на дзейнасць душпастырства. Сабраныя сродкі будуць прызначаныя ў тым ліку на вядзенне сайту і сацыяльных сетак, арганізацыю сустрэчаў, евангелізацыйную дзейнасць сярод беларусаў Варшавы і Польшчы, падрыхтоўку друкаваных матэрыялаў і арганізацыю святаў.
- Таксама былі абмеркаваныя бліжэйшыя мерапрыемствы: сустрэча з Фёдарам Сумкіным (7.11) і святая Імша з кардыналам Казімірам Нычам (26.11).
📆 Наступнае паседжанне Рады адбудзецца 22 лістапада і распачнецца Святой Імшой а 18 гадзіне.