У нядзелю 18 верасня ў душпастырстве адбылася першая катэхэза і дзіцячая Імша.

Перад Літургіяй дзеткі сабраліся на катэхэзу. Пазнаёміліся, паразмаўлялі пра Божую Любоў, павыразалі з каляровай паперы ды паспявалі. Падчас св. Імшы кс. Вячаслаў распавядаў пра добрыя і кепскія ўчынкі, а таксама чаму мы, хрысціяне, імкнемся рабіць толькі добрае.

Запрашаем на дзіцячую Імшу праз месяц — у трэцюю нядзелю кастрычніка.

Усе фоты ў нашым альбоме па спасылцы