Парадак Святых Імшаў на гэты тыдзень: 31.10 – Вігілія Урачыстасці Усіх Святых. Святая Імша а гадз. 18 1.11 – Урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы як у нядзелю: а 11:30 і 18. 2.11 – успамін усіх памерлых вернікаў. Святая Імша – а гадзіне 18 3.11 – Святая Імша за памерлых а гадз. 18 Падчас кожнай святой Імшы молімся за нашых памерлых продкаў. Выпамінкі (напісаныя імёны і прозвішчы сваіх памерлых продкаў, родных і сяброў) прыносім у закрыстыю. Ахвяры за малітвы можна складваць у закрыстыі або на рахунак 94 1160 2202 0000 0004 9856 6114
Наступная нядзеля 6 лістапада – першая нядзеля месяца. Катэхэза для дзетак а 10:50, Імша – а 11.30.
У наступны панядзелак 7 лістапада а 18:30 сустрэча з гродзенскім блогерам Фёдарам Сумкіным. Прыходзьце і запрашайце знаёмых. Будзе цікава!
Адбылося пасяджэнне Рады душпастырства, на якім былі выбраны сакратар, скарбнік і адказны за камунікацыю. Наступная сустрэча – 22 лістапада а 18 гадзіне.
Таксама на пасяджэнні было вырашана стварыць скарбонку для ахвяраванняў на дзейнасць душпастырства (бо таца, збіраная падчас Імшы, прызначана на ўтрыманне нашай каплічкі). Сабраныя сродкі пойдуць у тым ліку на арганізацыю сустрэчаў і святаў, вядзенне сац.сетак і падрыхтоўку друкаваных матэрыялаў. У першую нядзелю ўжо было сабрана 196 злотых. Дзякуем усім!
З нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе 26 лістапада а 16 гадзіне абудзецца Святая Імша, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. Просім загаддзя запланаваць час, каб прыняць удзел у літургіі.
Прыгадваем аб тэатральным гуртку. Заняткі адбываюцца па нядзелях пасля Імшы а 11.30.