Аб’явы 23.10.2022

by -

🔸Збліжаецца Ўрачыстасць Усіх Святых. Парадак Святых Імшаў:
31.10 – Вігілія Ўрачыстасці. Святая Імша а гадз. 18
1.11 – Урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы як у нядзелю: а 11:30 і 18
2.11 – успамін усіх памерлых вернікаў. Святая Імша – а гадзіне 18
3.11 – Святая Імша за памерлых а гадз. 18
Падчас кожнай святой Імшы молімся за нашых памерлых продкаў. Выпамінкі (напісаныя імёны і прозвішчы сваіх памерлых продкаў, родных і сяброў) прыносім у закрыстыю. Ахвяры за малітвы можна складваць у закрыстыі або на рахунак 94 1160 2202 0000 0004 9856 6114

🔸У нядзелю пасля Імшы а 18 абдудзецца дабрачынны канцэрт украінскай спявачкі Лілі Кабільнік. Сродкі, сабраныя падчас выступу, будуць пералічаны на дапамогу параненым і іх сем’ям.

🔸26 лістапада з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Ўсходзе запрашаем на Святую Імшу а 16 гадз., якую ўзначаліць кардынал Казімеж Ныч. Пасля Імшы – канцэрт.

🔸7 лістапада а 18:30 – спатканне з Фёдарам Сумкіным.

🔸Прыгадваем, што па панядзелках і чацвяргах Імшы а 18, пасля якіх – моладзевая катэхэза і біблейнае кола. Па нядзелях а 11 – спатканні для міністрантаў. Усіх запрашаем!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы