Аб’явы 21-27.11

by -

📌Наступная нядзеля (27 лістапада) – першая нядзеля Адвэнту. Распачынаем перыяд падрыхтоўкі да святаў Божага Нараджэння.

📌У Варшаве пры Асацыяцыі св.Сям’і адбываюцца сямейныя спатканні для беларускай супольнасці. Наступнае – 27.11 а 14:15 у манастыры сясцёр назарэтанак па адрасе вул. Czerniakowska 137.

📌Ва аўторак 22.11 а 19:00 адбудзецца паседжанне Рады душпастырства. Перад спатканнем Святая Імша а 18 гадзіне.

📌10 снежня а 13 гадзінне адбудзецца Святая Імша з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. Гэта гістарычная падзея для супольнасці беларусаў, таму заахвочваем загаддзя запланаваць час і прыняць удзел у малітве.

📌У днях 16-18 снежня ў душпастырстве адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе а. Алег Шэнда. План будзе дададзены пазней.

📌Кожную нядзелю праходзяць спатканні па падрыхтоўцы да шлюбу. Зацікаўленыя – звяртайцеся да кс. Вячаслава (ёсць магчымасць анлайн-спатканняў).

📌План спатканняў на гэты тыдзень:
Панядзелак (21.11) – а 18 гадзіне Святая Імша, пасля – катэхэза для моладзі з кс. Яўгенам
Чацвер (24.11) – а 18 гадзіне Святая Імша, пасля – біблейнае спатканне з кс. Вячаславам

📌Прыгадваем, што па нядзелях а 11 гадзіне адбываюцца спатканні для міністрантаў, на якія запрашаем хлопцаў. А пасля Імшы а 11:30 дзейнічае тэатральны гурток, да якога можна далучыцца. Перад кожнай Святой Імшой ёсць магчымасць споведзі, а а 17:30 па нядзелях – ружанцовая малітва.

🙏Дзякуем за ахвяраванні, якія складваеце ў нашую скарбонку на патрэбы душпастырства.

Жадаем плённага тыдня! З Богам!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы