• У панядзелак 19 верасня а 18 гадзіне Святая Імша, пасля яе — катэхэза з кс. Яўгенам. Тэма — Марыя ў маім жыцці.
  • У сераду 21 верасня адбудзецца наступнае паседжанне Рады супольнасьці. Таму а 18 гадзіне будзе Імша, а ў 19.00 — спатканне.
  • 22 верасня (чацвер) запрашаем на біблійнае кола з ксяндзом Вячаславам а 19 гадзіне. Перад гэтым ў 18.00 будзе Святая Імша
  • У наступную нядзелю 25 верасня у 11:10 Яўген Дудкін запрашае хлопцаў на заняткі для міністрантаў.
  • Прыгадваем, што пасля Імшы на 11:30 адбываюцца тэатральныя заняткі, на якія заахвочваем далучацца.
  • Наступная нядзеля — чацвёртая нядзеля месяца. Як заўсёды а 17 будзе адарацыя і малітва праслаўлення.

Жадаем плённага тыдня, з Богам!