Аб’явы 16.10.2022

by -

Хвала Хрысту!
Навіны душпастырства на гэты тыдзень:

  1. Збліжаецца Ўрачыстасць Усіх Святых. Парадак Імшаў будзе наступны:
    31.10 – Вігілія Ўрачыстасці. Святая Імша а гадз. 18
    1.11 – Урачыстасць Усіх Святых. Святыя Імшы як у нядзелю: а 11:30 і 18
    2.11 – успамін усіх памерлых вернікаў. Святая Імша – а гадзіне 18
    3.11 – Святая Імша за памерлых а гадз. 18
    Падчас кожнай святой Імшы молімся за нашых памерлых продкаў. Выпамінкі (напісаныя імёны і прозвішчы сваіх памерлых продкаў, родных і сяброў) прыносім у закрыстыю. Ахвяры за малітвы можна складваць у закрыстыі або на рахунак 94 1160 2202 0000 0004 9856 6114
  2. Усё яшчэ заахвочваем прыходзіць на катэхэзу па панядзелках, на біблейнае кола па чацвяргах і ў тэатральны гурток па нядзелях.
  3. У наступную нядзелю запрашаем хлопцаў, якія хочуць быць міністрантамі, на 11 гадзіну на спатканне.
  4. Наступная нядзеля – чацвёртая нядзеля месяца – а 17 гадзіне Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту.
  5. 7 лістапада, у панядзелак, а 18:30 адбудзецца спатканне з Фёдарам Сумкіным – блогерам і гродзенскім фельдшарам, а сёння медычным ратаўніком у Беластоку. Калісьці спрабаваў быць рэдэмпатарыстам і капуцынам.
  6. На нашым сайце абнавілі інфармацыю наконт спатканняў беларусаў у іншых гарадах. Дзяліцеся са знаёмымі і пры магчымасці наведвайце.
  7. 22 кастрычніка а 20 гадзіне ў парафіі св. Яна Хрысціцеля (архікатэдра) адбудзецца беларуска-ўкраінскі вечар харавой музыкі. У праграме сакральная музыка ў выкананні камеральнага хора Sofia з Кіева і хора Concordia з Мінска. Уваход вольны.

Плённага тыдня, з Богам!

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

Душпастырства беларусаў Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой

і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2024 Душпастырства Беларусаў Польшчы