📌10 снежня а 13 гадзінне адбудзецца Святая Імша з нагоды Дня дапамогі Касцёлу на Усходзе, якую ўзначаліць кардынал Казімір Ныч. Гэта гістарычная падзея для супольнасці беларусаў, таму заахвочваем загаддзя запланаваць час і прыняць удзел у малітве.

🕯У днях 16-18 снежня ў душпастырстве адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі, якія правядзе а. Алег Шэнда. План будзе дададзены пазней.

👨‍👩‍👧‍👦У Варшаве пры Асацыяцыі св.Сям’і адбываюцца сямейныя спатканні для беларускай супольнасці. Наступнае — 27.11 а 14:15 у манастыры сясцёр назарэтанак па адрасе вул. Czerniakowska 137.

👩🏻‍❤‍👨🏻Кожную нядзелю праходзяць спатканні па падрыхтоўцы да шлюбу. Зацікаўленыя — звяртайцеся да кс. Вячаслава (ёсць магчымасць анлайн-спатканняў).

📆План спатканняў на гэты тыдзень:
Панядзелак (14.11) — а 18 гадзіне Святая Імша, пасля — катэхэза для моладзі з кс. Яўгенам
Чацвер (17.11) — а 18 гадзіне Святая Імша, пасля — біблейнае спатканне з кс. Вячаславам
Нядзеля (20.11) — катэхэза для дзяцей а 10:50, пасля — а 11:30 — Святая Імша.

♦️Прыгадваем, што па нядзелях а 11 гадзіне адбываюцца спатканні для міністрантаў, на якія запрашаем хлопцаў. А пасля Імшы а 11:30 дзейнічае тэатральны гурток, да якога можна далучыцца. Перад кожнай Святой Імшой ёсць магчымасць споведзі, а а 17:30 па нядзелях — ружанцовая малітва.

🙏Дзякуем за ахвяраванні, якія складваеце ў нашую скарбонку на патрэбы душпастырства.

Жадаем плённага тыдня! З Богам! 😇