17 жніўня а 12:45 у Варшаве адбудзецца камеральны акустычны выступ беларускага барда Таццяны Казановіч.

Святыя Імшы на беларускай мове адбываліся ў Варшаве больш за 15 год, але не мелі сталага характару. У жніўні 2020 года, калі ва ўсёй Польшчы маліліся за Беларусь, некалькі вернікаў выйшлі з ініцыятывай сталых Імшаў на беларускай мове. Пачаліся пошукі месца і святара. І ўжо ад кастрычніка 2020 раз на месяц – з перапынкам на летнія канікулы – беларусы разам з кс. Яўгенам Вінтовым збіраліся ў касцёле св. Аляксандра на Імшы. На працягу года былі катэхезы і ружанец анлайн, дні засяроджання і пілігрымкі.
У верасні 2021 душпастырам празначаны кс. Вячаслаў Барок. І ўжо ад лістапада Святыя Імшы адбываюцца штонядзелю і на ўрачыстасці два разы ў дзень.
З цягам часу душпастырства ўзрасло: акрамя нядзельных цэлебруюцца дзве Святыя Імшы на тыдні, ёсць моладзевыя катэхезы, біблійнае кола, сямейныя сустрэчы ассацыяцыі Святой Сям’і з Назарэту і мужчынскія сустрэчы, праз пэўны момант былі дзіцячыя катэхезы, збіраецца парафіяльны хор, у часе Адвэнту і Вялікага посту ладзяцца трохдзённыя рэкалекцыі і дні засяроджання, адбываюцца пілігрымкі і выязныя рэкалекцыі, святары наведваюць дамы з душпастырскай візітацыяй, расце лічба хростаў і шлюбаў сярод вернікаў. Пры супольнасці дзейнічае тэатр “Купалінка”, творчая студыя Надзі Букі “Крылы натхнення”, Англійскі Кніжны Клуб Наталкі Харытанюк і Польскі размоўны клуб з вернікамі парафіі св. Аляксандра. У 2023 годзе асвяцілі абраз Маці Божай Будслаўскай для супольнасці.
А ад студзеня 2024 года нядзельныя Святыя Імшы па-беларуску пачалі адбывацца яшчэ і пры парафіі св. Фаўстыны, што ўсцешыла жыхароў Варшавы з другога берагу Віслы.


Святыя Імшы
Нядзеля і Урачыстасці — 11:30 і 18:00
Панядзелак і чацвер — 18:00

Касцёл св. Аляксандра, пл. Трох Крыжоў
Дольны касцёл, уваход з вуліцы сходамі ўніз

Нашыя душпастыры
Ксёндз Вячаслаў Барок +48 571 475 522

Сталыя сустрэчы
Панядзелак 18:30 — моладзевая катэхеза (у часе фармацыйнага года)
Серада 19:00 – размоўны польскі клуб
Чацвер 18:30 — біблійнае кола
Нядзеля 12:30 — рэпетыцыі хора
Нядзеля 16:45 — падрыхтоўка да сакрамэнту сужэнства
Кожная 4 нядзеля месяца — 17:30 ружанец і 18:00 Імша за Айчыну




Святыя Імшы
Нядзеля і Урачыстасці — 10:30 (верасень – чэрвень)

Касцёл св. Фаўстыны, Żuromińska 2
Парафіяльны дом, уваход справа ад касцёла

Нашыя душпастыры
Ксёндз Яўген Вінтоў +48 794 608 310
У верасні распачнецца падрыхтоўчы курс да прыняцця сакрамэнту сужэнства. Курс будзе праходзіць у касцёле святога Аляксандра.
Час пілігрымкі Варшава-Кодэнь-Кастамлоты набліжаецца. Ужо трывае запіс, паводле каторага арганізатары будуць разлічваць колькасць удзельнікаў і планаваць ўсё неабходнае для іх добрабыту ў дарозе. Калі
15 чэрвеня варшаўскую супольнасць наведаў кс. Лешэк Крыжа SChr, якога ў сакавіку КЕП прызначыла нацыянальным каардынатарам душпастырства беларусаў.
На мінулым тыдні адбылася апошняя сустрэча сямей ў гэтым фармацыйным годзе. Разам сабраліся польскія і беларускія сем’і. На прыродзе зладзілі грыль, была супольная малітва
30 мая прайшла другая сустрэча служэння #food4bel. Як паведамляюць арганізатары, ідэя сустрэч у тым, каб сабірацца разам у канцы месяца, пагутарыць, пазнаёміцца з цікавымі