На мінулым тыдні адбылося чарговае паседжанне Рады нашай супольнасці.
Распачаўся новы катэхетычны год, таму абмяркоўваліся актуальныя тэмы: катэхезы для дзетак і моладзевыя сустрэчы. Акрамя гэтага размаўлялі пра Святую Імшу на Дзень дапамогі Касцёлу на Усходзе і пра раму для абраза Маці Божай Будслаўскай у нашай капліцы.
Таксама падвялі вынікі з рэкалекцый, якія адбыліся на пачатку верасня, і паслухалі фінансавую справаздачу.
Удзельнікі спатканняў кожны раз выходзяць з новымі ідэямі і ініцыятывамі, але не кожную атрымаецца ажыцявіць.
Калі вы хочаце ўнесці ўклад у развіццё супольнасці ці маеце, што сказаць, то прыходзьце на наступнае спатканне, якое адбудзецца пад канец кастрычніка!