Падчас ІІ З’езду беларусаў замежжа Святая Імша адбудзецца на глыбіні -135м.
Дзякуючы прыхільнасці кіраўніцтва саляных шахтаў “Wieliczka”падчас ІІ з’езду беларусаў каталікоў замежжа 24-26 мая для ўдзельнікаў форума правядуць экскурсію, а ў капліцы св. Яна Паўла ІІ на глыбіні -135 м адбудзецца супольная Эўхарыстыя.
З’езд беларусаў каталікоў замежжа адбудзецца ўжо другі раз. Сёлета ўдзельнікі збяруцца ў Кракаве. У праграме знаёмствы, праца ў групах, абмеркаванне развіцця беларускіх душпастырстваў, супольная малітва і культурная праграма.
Запіс абавязковы. Форма рэгістрацыі па спасылцы
Больш інфармацыі пра з’езд на старонцы.