7—8 лютага 2025 г. прадстаўнікі супольнасці беларусаў каталікоў Кракава разам са сваім душпастырам ксяндзом Юрыем Рашатко наведалі беларускіх каталікоў Любліна.

Cвятыя Імшы па-беларуску ў Любліне цэлебруюцца ўжо на працягу каля 20 гадоў. Спецыфіка супольнасці ў тым, што прыкладна 70 адсоткаў тых, хто ўдзельнічае ў Літургіі, гэта студэнты. Сярод іх увесь час былі і святары, якія навучаліся ў мясцовым каталіцкім універсітэце і цэлебравалі святыя Імшы на беларускай мове. Сустрэчы адбываліся раз на месяц з кастрычніка па чэрвень — акурат напрацягу акадэмічнага году.
Сталыя Імшы раз на месяц з’явіліся восенню 2022 года. Мясцовым беларусам служыў брат Гжэгаж Юзвяк OFMCap, але праз год ён быў прызначаны настаяцелем капуцынскай супольнасці ў Вільні (Літва).
Ад кастычніка 2023 года Літургію цэлебраваў капуцын з Беларусі брат Андрэй Багдановіч OFMCap, які праходзіў у Любліне другі год фармацыі. Святыя Імшы далей адбываліся ў кожную трэцюю нядзелю месяца ў кляштары капуцынаў, а дадаткова ў кожную першую нядзелю ў доме фундацыі Яна Паўла ІІ. Пасля Імшы была магчымасць сустрэцца на супольнай гарбаце.
У красавіку 2024 года брат Андрэй вярнуўся ў Беларусь, цэлы год трывалі пошукі святара, які б мог маліцца па-беларуску. Перыядычна да супольнасці завітвалі святары з Беларусі і цэлебравалі Імшы, праводзілі рэкалекцыі і дні засяроджання. У чэрвені 2025 года супольнасць дамовілася з ксяндзом Славамірам Ляскоўскім, шматгадовым пробашчам парафіі ў Гомелі, а цяпер пробашчам люблінскай парафіі Маці Божай Каралевы Польшчы.


Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.
Ніжэй публікуем расклад адвэнтавых рэкалекцый у беларускіх супольнасцях Польшчы.
З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў пройдуць адмысловыя набажэнствы. Ніжэй пададзены расклад
17 кастрычніка беларусы Любліна сабраліся на супольную Св. Імшу. Цэлебраваў Эўхарыстыю а. Яўген Мельнік МІС.
У сераду 17 кастрычніка а 17:00 адбудзецца беларуская Святая Імша ў капліцы Дома Фундацыі Яна Паўла ІІ. Цэлебраваць будзе беларускі святар. За паўгадзіны перад