Ніжэй публікуем расклад Святога Пасхальнага Трыдуума і святаў Змёртвыхпаўстання Пана ў беларускіх супольнасцях Польшчы.
Беларусы пачалі збірацца ў кастрычніку 2022 года дзякуючы намаганням кс. Андрэя Вашчука SDS, які на працягу 10 гадоў нёс паслугу ў парафіях Беларусі, Украіны і Польшчы. Ён знайшоў месца і сабраў першыя Імшы. Вельмі хутка яго замяніў кс. Ежы Вільк SCJ, які каля 20 гадоў свайго святарства прысвяціў Беларусі.
На працягу года супольнасць змяніла касцёл, а праз пэўны момант нават не мела Імшаў, бо абодва святары змянілі месцы служэння.
У кастрычніку 2023 года мітрапаліт Кракаўскі даў дазвол несці душпастырскую паслугу ксяндзу Юрыю Рашатко. З таго моманту Святыя Імшы цэлебруюцца ў новым месцы – у парафіі святога Стэфана, і акрамя нядзель яшчэ ў вялікія ўрачыстасці.
У супольнасці ладзяцца канцэрты парафіяльнага хору і запрошаных гасцей, рэкалекцыі, адбываюцца біблійныя сустрэчы, катэхезы і пілігрымкі.
28 сакавіка 2026 года, у час Вялікага посту, беларускія католікі Кракава са сваім душпастырам, ксяндзом Юрыем Рашатко, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай
14 і 15 сакавіка 2026 года ў санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Кракаве-Лагеўніках адбыліся Святыя Імшы на беларускай мове.
Публікуем расклад Святых Імшаў на святы Божага Нараджэння ў беларускіх супольнасцях Польшчы:
З 19 па 21 снежня 2025 года ў беларускай каталіцкай супольнасці ў Кракаве прайшлі адвэнтовыя рэкалекцыі.
Публікуем расклад набажэнстваў у беларускіх супольнасцях Польшчы на ўрачыстасць Усіх Святых (1 лістапада) і ўспамін усіх памерлых вернікаў (2 лістапада).