У Беластоку 16 сакавіка 2024 году прайшоў велікапосны дзень засяроджання на тэму прабачэння, каб лепш падрыхтавацца да свята Вялікадня.

Доўгі час трывалі пошукі святыні, гатовай адчыніць дзверы беларусам, і святара, які б мог цэлебраваць Святыя Імшы. І нарэшце ў лістападзе 2022 года арцыбіскуп Юзаф Гуздэк даў дазвол і прызначыў ксяндза Гжэгажа Балесту, які 7 год быў пробашчам парафіі ў Лебедзева, адказным за беларусаў.
Святыя Імшы ёсць толькі па нядзелях у парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ. Адбываюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, дадаткова супольнасць збіраецца на супольную гарбату пасля Літургіі.

