З нагоды ўрачыстасці Усіх Святых і ўспаміну Усіх памерлых вернікаў пройдуць адмысловыя набажэнствы. Ніжэй пададзены расклад

Доўгі час трывалі пошукі святыні, гатовай адчыніць дзверы беларусам, і святара, які б мог цэлебраваць Святыя Імшы. І нарэшце ў лістападзе 2022 года арцыбіскуп Юзаф Гуздэк даў дазвол і прызначыў ксяндза Гжэгажа Балесту, які 7 год быў пробашчам парафіі ў Лебедзева, адказным за беларусаў.
Святыя Імшы ёсць толькі па нядзелях у парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ. Адбываюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, дадаткова супольнасць збіраецца на супольную гарбату пасля Літургіі.


20-27 ліпеня адбылася трэцяя пілігрымка беларусаў замежжа. Пешая група традыцыйна прайшла 210 км за 7 дзён. Сёлета ў паломніцтве прынялі ўдзел каля 30 асобаў.
Па нядзелях а 12:30 запрашаем усіх ахвотных далучыцца да малітвы супольнасці “Маці ў малітве” перад абразом Маці Божай з Гвадэлупэ.
Ксёндз Гжэгаж на месяц сышоў у адпачынак. 👉🏼 У гэты час немагчыма будзе прыйсьці да яго на споведзь па-беларуску.
Сёньня адбыўся першы хрост па-беларуску ў нашым душпастырстве.
Удзельнікі беларускага душпастырства ў Беластоку супольна адсвяткавалі Вялікдзень.