человечки 2

Доўгі час трывалі пошукі святыні, гатовай адчыніць дзверы беларусам, і святара, які б мог цэлебраваць Святыя Імшы. І нарэшце ў лістападзе 2022 года арцыбіскуп Юзаф Гуздэк даў дазвол і прызначыў ксяндза Гжэгажа Балесту, які 7 год быў пробашчам парафіі ў Лебедзева, адказным за беларусаў.

Святыя Імшы ёсць толькі па нядзелях у парафіі Маці Божай з Гвадэлупэ. Адбываюцца рэкалекцыі і дні засяроджання, дадаткова супольнасць збіраецца на супольную гарбату пасля Літургіі.

человечки 1

Святыя Імшы

Нядзеля і Урачыстасці 14:00 (верасень – чэрвень)
Нядзеля і Урачыстасці 13:00 (ліпень – жнівень)

Касцёл Маці Божай з Гвадэлупэ,
ul. Wrocławska 8

Галоўны ўваход

Нашыя душпастыры

Ксёндз Гжэгаж Балеста — 
+48 503 672 509

Нашыя сацсеткі

belastok-kostiol
Ryba

15-16 сакавіка ў Варшаве пры парафіі св. Фаўстыны пройдзе Спеўны ўікенд. У праграме між іншым лекцыя па літургічнай музыцы і шмат спеваў.

“Досвед і справа” – над такой тэмай прапаноўваюць паразважаць арганізатары трэцяга З’езду беларусаў замежжа, што адбудзецца 9-11 мая ў Гданьску.

У мінулую нядзелю ў Беластоку супольнасць малілася ў інтэнцыі свайго душпастыра ксяндза Гжэгажа Балесты, які 7 лютага адзначыў дзень народзінаў.

Душпастырства беларусаў Варшавы распачало запіс на “Спеўны ўікенд“, што пройдзе 15-16 сакавіка пры парафіі св. Фаўстыны.

Ніжэй публікуем расклад святочных Імшаў на Божае Нараджэнне ў Варшаве, Гданьску, Кракаве, Беластоку, Познані, Уроцлаве і Лодзі.

Духоўныя практыкаванні адбыліся 6-7 снежня ў парафіі Маці Божай з Гвадэлупы ў Беластоку, дзе моліцца беларускае душпастырства.