24 студзеня адбылося чарговае паседжанне Рады.
Падчас сустрэчы абмеркавалі мінулыя падзеі (між іншым рэкалекцыі і сустрэчу з кардыналам), каб у будучыні падвысіць узровень арганізацыі.
Распачалі абмяркоўваць Вялікі Пост і святкаванне Вялікадня.
Разгледжваецца прапанова арганізаваць Супольную Беларускую Малітву усіх беларусаў Польшчы ў першую суботу пасля Вялікадня.
Будзе арганізавана малітва на Дзень Волі (25 сакавіка) і супольнае святкаванне пасля імшы.
Каб дадаць утульнасці наашй капліцы, вырашана ўнесці прапанову на абмеркаванне ўсёй супольнасці, набыць абраз Маці Божай Будслаўскай і абрус з нацыянальным арнаментам.
Наступнае паседжанне Рады запланавана на люты. Дата будзе пададзена пазней.