Зімовы выезд у горы сямейнай супольнасці

Шпацыр і неверагодныя краявіды, санкі, лыжы, а перш за ўсё разам праведзены час у добрай супольнасці. Усё гэта было на мінулым тыдні, калі сем’і варшаўскага душпастырства арганізавалі кароткі адпачынак.

Як адзначаюць арганізатары, вясной плануецца выезд у адзін прыгожы польскі горад, а на лета абавязкова будзе мора ды летнія горы.

Беларускія сем’і збіраюцца ў Варшаве раз на месяц. Наступная сустрэча адбудзецца 9 сакавіка а 14:15 у кляштары сясцёр-назарэтак па вул. Czerniakowska 137. Запрашаюцца ўсе ахвотныя!

Таксама паглядзіце