человечки 2

Святыя Імшы распачаліся ў маі 2021 года і пачаткова былі толькі раз на месяц. Пазней па просьбах вернікаў Літургіі адбываюцца двойчы ў месяц: у другую і чацвёртую нядзелі. Ад кастрычніка 2023 года кс. Антоні Аблам, сын беларускай зямлі, афіцыйна прызначаны душпастырам іншаземцаў, якія моляцца па-беларуску.
Акрамя сустрэч за гарбатай пасля Імшы, у супольнасці адбываюцца рэкалекцыіі, праз некаторы час дзейнічала біблійна-адарацыйнае кола Сіён, перыядычна ладзяцца сустрэчы ў Алясніцы – старажытным горадзе непадалёк Уроцлава.

человечки 1

Святыя Імшы

Другая і чацвёртая нядзеля месяца 15:00

св. Георгія мучаніка і Узвышэння
св. Крыжа, ul. Biegła 3

Галоўны ўваход

Наш душпастыр

Ксёндз Антоні Аблам — 
+48 698 142 768

Нашыя сацсеткі

wroclaw-kostiol
Ryba

20-27 ліпеня адбылася трэцяя пілігрымка беларусаў замежжа. Пешая група традыцыйна прайшла 210 км за 7 дзён. Сёлета ў паломніцтве прынялі ўдзел каля 30 асобаў.

Запрашаем усіх ахвотных на сяброўскую сустрэчу ў Алясніцы.

9-10 сакавіка да нас з рэкалекцыямі прыязджае ксёндз Юры Рашатко з Кракава!

Да нас прыязджаюць артысты і артысткі тэатра-студыі «Купалінка», створанага ў 2020 годзе для беларускіх мігрантаў.