Падчас святой Імшы 17 жніўня ў варшаўскай супольнасці ўспомнілі вядомага беларускага мастака, мастацтвазнаўцу і даследчыка культуры Лявона Баразну.
Ён пакінуў значны след у беларускай культуры, абараняў і папулярызаваў нацыянальныя традыцыі, а таксама шмат зрабіў для захавання памяці пра беларускую спадчыну.
Пасля Імшы спадарыня Галіна падзялілася з прысутнымі некалькімі ўспамінамі пра жыццё і дзейнасць Лявона Баразны. Яна адзначыла яго адданасць беларускай справе, творчы талент і вялікую любоў да роднай зямлі.