На мінулым тыдні адбылося чарговае паседжанне Рады душпастырства.
🔸Разважалі аб пераносе Святых Імшаў па пн і чц з 18:00 на 18:30. Вырашана спярша зрабіць апытанне сярод вернікаў.
🔸З’явілася прапанова, каб сустрэчы за гарбатай пасля ранішняй нядзельнай Імшы мелі нейкую тэму. Першая такая сустрэча адбудзецца ўжо 7 красавіка.
🔸Абмеркавалі ідэю зрабіць улёткі з кароткай інфармацыяй пра нашую супольнасць, каб на святы заахвоціць новых людзей прыходзіць да нас. Цяпер трываюць працы над гэтым.
🔸І ўжо пачалі размовы пра летнія мерапрыемствы, м.ін. пра наш удзел у працэсіі Божага Цела і пра Будслаўскі фэст.