У бліжэйшую нядзелю, 13 красавіка, у касцёле св. Аляксандра на пл.Трох Крыжоў, а 14.45 адбудзецца Велікапосны канцэрт.
У выкананні салістаў, вакальнага ансамбля Kameralnie і арганаў (Вікторыя Куцько) прагучаць творы кампазітараў розных эпох, якія дапамогуць яшчэ глыбей пазнаць сэнс Мукі і Смерці Езуса Хрыста.
