У нядзелю 22 верасня беларускую супольнасць у Гданьску неведаў а. Пётр Карнелюк OFMConv. Ён далучыўся да Святой Імшы, падчас якой маліліся за Беларусь.
Айцец служыць для каталікоў у Маскве і штомесяц праводзіць там св. Імшу на беларускай мове. Айцец Пётр вяртаўся з пілігрымкі ў Междугор’е праз Гданьск, дзе а 14 гадзіне прыбыў у горад, а ўжо ў 14:30 пачаў св. Імшу для беларусаў. Падчас Літургіі святар заграў на скрыпцы. Айцец мае музыкальную адукацыю і досвед працы ў аркестры. Супольнасць шчыра дзякуе а. Пятру за візіт, малітвы і цудоўную музыку, якой ён падзяліўся з прысутнымі!