Вернікі з Кракава здзейснілі пілігрымку ў Чэрную

28 сакавіка 2026 года, у час Вялікага посту, беларускія католікі Кракава са сваім душпастырам, ксяндзом Юрыем Рашатко, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Маці Божай Шкаплернай і святога Рафала Каліноўскага ў кляштары босых кармелітаў у Чэрнай каля Кракава.


Галоўнай часткай сустрэчы стала набажэнства Крыжовага шляху Езуса Хрыста, перажытае ў цішыні і малітве з разважаннем над Яго пакутамі.
Вернікі маліліся ў інтэнцыі Беларусі, сваіх сем’яў і супакою ў свеце.
Пілігрымка стала нагодай для духоўнага аднаўлення і ўмацавання беларускай каталіцкай супольнасці.

Таксама паглядзіце