57
Адбыліся велікапосныя рэкалекцыі на тэму “Пра споведзь інакш, па-даросламу”
Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Андрэй Лысы SCh з Мінска.
У праграме былі Святыя Імшы, Крыжовы шлях, канферэнцыі, споведзь, размовы за кавай і магчымасць індывідуальнай размовы.
Насычаная праграма была вельмі карыснай і, маем надзею, плённай. Дзякуем усім за ўдзел і асабліва дзякуем кс. Андрэю за проамоўленнае да нас слова.