60
Тры дні рэкалекцый дапамогуць падрыхтавацца да Пасхі. Падрабязны план будзе дададзены пазней, але ўжо цяпер можам сказаць, што ў праграме: Святыя Імшы кожны дзень, канферэнцыі, споведзь, Крыжовы шлях і магчымасць размовы са святаром.
Засяродзімся над словамі псальму:
“Чыстае сэрца ствары ўва мне, Божа, і аднаві ўва мне трывалы дух” (Пс 51,12)
Калі: 17-19 сакавіка.
Дзе: капліца касцёла св. Аляксандра, plac Trzech Krzyży.