Уражанні ад Юбілею Мігрантаў

Дэлегацыя беларускіх душпастырстваў удзельнічала ў унікальнай падзеі — святкаванні Юбілею Мігрантаў у Ватыкане.

Сустрэча з Папай, Імша на плошчы св. Пятра, ружанец на дзясятках моў і мора людзей з усяго свету — усё гэта стварае асаблівую атмасферу адзінства і супольнай малітвы.

Удзельнікі падзяліліся ўражаннямі:

«Гэта было цудоўна, што я была са сваёй сям’ёй, з беларусамі, з каталіцкай суполкай. Мора людзей, аб’яднаных верай, ружанец на розных мовах — гэта незабыўна!»

«На плошчы св. Пятра сабраліся тысячы людзей, і ў гэтым натоўпе ты не адчуваеш сябе самотным. Гэта была сустрэча сапраўднай супольнасці Усяленскай Царквы.»

Таксама паглядзіце