logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

У Варшаве адбыліся рэкалекцыі на байдарках

by -

17 чэрвеня 15 асобаў з нашай супольнасці ўзялі ўдзел у рэкалекцыях на байдарках. Траса распачалася ў цэнтры Варшавы, а скончылся ў парку на Млацінах.

Рэкалекцыі пачалі непасрэдна са сплаву на байдарках. Навічкі гэтай справы крыху перажывалі на пачатку, але хутка зразумелі што і да чаго. Амаль чатыры гадзіны групка плыла па Вісле і глядзела на Варшаву з зусім новай перспектывы. А да гэтага жарты, размовы, перакусы і выдатнае спякотнае надвор’е.

Пасля прыбыцця на канцавы прыпынак, удзельнікі сабраліся на пікнік. Бераг Віслы, цянёк пад дрэвам, супольнасць аднадумцаў – што можа быць лепш? Напрыканцы сустрэчы кс. Вячаслаў падрыхтаваў канферэнцыю на тэму адпачынку ў Бібліі. Кожны прысутны таксама меў магчымасць падзяліцца пра ролю адпачынка у сваім жыцці.

Дзякуем Паўлу Цыронку за арганізацыю! Нагадваем, што інтэрв’ю з Пашам можна прачытаць на нашым сайце.

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы