У Лодзі пройдзе Будслаўскі фэст

2 ліпеня адзначаецца ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай. Беларуская каталіцкая суполка Лодзі запрашае ў нядзелю 6 ліпеня сумесна ўшанаваць Апякунку Беларусі і выдатна правесці нядзелю!

Праграма:

А 13.15 Святая імша аб заступніцтве Маці Божай Будслаўскай для Беларусі
А 14.15 пікнік і супольны грыль, тэатр ценяў “Аб’яўленне Маці Божай у Будславе”, спевы, а таксама конкурс на найлепшую беларускую страву.

Адрас: Лодзь, касцёл св.Юзэфа, Ogrodowa 22 (насупраць Мануфактуры)

Таксама паглядзіце