У Беластоку вяртаецца звычайны час беларускіх Імшаў

Ад 7 верасня пачатак Святых Імшаў па-беларуску ў Беластоку пераносяць на 14:00.

Гэта звычайны час пачатку беларускіх богаслужэнняў у Беластоку. У летні вакацыйны перыяд яны пачынаюцца а 13-й гадзіне, бо змяняецца расклад нядзельных Імшаў у парафіі.

Святыя імшы па-беларуску праходзяць у Беластоку ў кожную нядзелю і абавязковыя касцёльныя святы ў парафіі маці Божай з Гвадэлупы па адрасе Wrocławska, 8. Беларускае рыма-каталіцкае душпастырства дзейнічае ў Беластоку амаль тры гады, з лістапада 2022 года. 

Таксама паглядзіце