Душпастырства беларусаў Варшавы запрашае ўсіх на сумеснае святкаванне Божага Нараджэння. Ніжэй пададзены расклад Літургій.
24 снежня – вігілія Нараджэння Пана
19:00 – супольная вілігійная вячэра. Нас чакае беларуская куця, аплатак і чароўная атмасфера. Заахвочваем прыносіць з сабой стравы на святочны стол. Дапускаюцца любыя кулінарныя вырабы, акрамя мясных.
Для ўдзелу просім далучыцца да тэлеграм-чату.
Вігілійная вячэра адбудзецца ў парафіяльным доме (Książęca 21). Запрашаем усіх жадаючых!
22:00 – Святая Імша Пастэрка ў верхнім касцёле св. Аляксандра (plac Trzech Krzyży)
23:00 – да супольнасці, каб славіць Раство Хрыстова, завітаюць калядоўшчыкі Сяргей Доўгушаў і гурт Касары.
25 снежня – урачыстасць Нараджэння Пана
10:30 – Св. Імша ў касцёле св. Фаўстыны (парафіяльным дом, Żuromińska 2)
11:30 – Св. Імша ў дольным касцёле св. Аляксандра
26 снежня – свята св. Стэфана, першамучаніка
11:30– Св. Імша ў дольным касцёле св. Аляксандра
18:00 – Св. Імша ў дольным касцёле св. Аляксандра
29 снежня – свята Святой Сям’і
Пасля св. Імшы а 11:30 адбудзецца святочны канцэрт у выкананні Таццяны Ячнай і Аляксея Чумакова.