Святая Імша ў інтэнцыі міру адбудзецца ў Познані

У нядзелю 23 лютага ў касцёле айцоў-езуітаў (Szewska 18) пройдзе адмысловая Святая Імша ў інтэнцыі міру.

У трэцюю гадавіну распачацця вайны ва Ўкраіне беларуская супольнасць разам з Caritas Познаньскай Архідыяцэзіі запрашаюць на Імшу а 12:30, каб разам памаліцца аб супакоі, за ўсіх загінулых і пацярпелых. Эўхарыстыя будзе праводзіцца з элементамі на польскай, украінскай і беларускай мовах з удзелам вернікаў трох народаў.

Пасля Імшы адбудзецца сустрэча за кавай і пачастункам – як час еднасці і падтрымкі.

Таксама паглядзіце