Нашыя асноўныя сустрэчы ладзяцца як у афлайн, так і ў анлайн фармаце.
Святая Імша

Святая Імша — гэта цэнтр нашых спатканняў. На штонядзельнай Эўхарыстыі мы не толькі сустракаемся з Жывым Хрыстом, але і слухаем Божае Слова.
Нядзеля і ўрачыстасці
11:30
18:00Панядзелак і чацвер
18:00
Ружанец

«Ружанец – гэта зброя, якая дае перамогу не толькі адзінкам, але і Касцёлу” — св. Ян Боска.
Малітва адбываецца таксама ў анлайн-фармаце на платформе Google Meet.
Субота
20:00 (анлайн)Нядзеля
17:30
Катэхэза

Пазнаваць Хрыста і навуку Касцёла мы будзем праз усё жыццё. Каб гэта было лягчэй, у душпастырстве ладзяцца катэхэзы і біблейскія сустрэчы. Запрашаем у парафіяльны дом.
Катэхэза:
Панядзелак
18:30Біблія:
Чацвер
18:30
Спатканні
Душпастырства — гэта супольнасць. Вельмі важна ведаць адзін аднога і размаўляць. Таму пасля нядзельнай Эўхарыстыі ў парафіяльнай салі ў нас ладзяцца вечары за кубкам гарбаты і цікавымі размовамі.
Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

З дзённіка сястры Фаўстыны: «Каб пачуць голас Божы, трэба захоўваць цішыню ў душы і маўчаць, не панурым маўчаннем, але цішаю ў душы, гэта значыць засяроджанасцю на Богу».
Чацвёртая нядзеля месяца
17:00
Душпастырства дзяцей

«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне, не забараняйце ім, бо такім належыць Валадарства Божае. Сапраўды кажу вам: хто не прыме Валадарства Божага, як дзіця, той не ўвойдзе ў яго» (Мк 10, 14-15)
Першая і трэцяя нядзеля месяца
10:50 — катэхэза
11:30 — Св. Імша