Праслухалі фінансавую справаздачу і што было зроблена за мінулы месяц. Найважнейшым стаў абраз Маці Божай Будслаўскай, намаляваны Эдуардам Галуставым.
Акрамя гэтага, адбылася чарговая Імша за Айчыну і лекцыя “Жаночы род”, пачалі падаваць звесткі пра свабодныя інтэнцыі на Святыя Імшы. Увесь час трывала падрыхтоўка да пешай пілігрымкі Варшава – Кастамлоты.
Распачалі абмяркоўваць новы катэхетычны год, між іншым катэхезу для дзетак, рэкалекцыі і іншыя сустрэчы для нашай супольнасці.
Наступнае паседжанне Рады адбудзецца ў жніўні, сачыце за аб’явамі і далучайцеся пры жаданні!