21 сакавіка адбылося чарговае паседжанне Рады душпастырства.
Шмат людзей якія прыходзяць упершыню не могуць знайсці нашу капліцу ці парафільяны дом. Было вырашана зрабіць гайд у сацыяльных сетках як нас знайсці (капліцу, парафіяльны дом і залу Яна Паўла ІІ). Да Вербнай Нядзелі таксама з’явяцца інфармацыйныя таблічкі ў касцёле.
Было вырашана перанесці катэхэзу для дзяцей на пасля Імшы. Катэхэза будзе адбывацца ў парафіяльным доме, у цёплым памяшканні, за гарбаткай.
Выслухалі фінансавую справаздачу. Неўзабаве будзе апублікавана.
Былі абмеркаваныя рэкалекцыі і дзень засяроджання з кс. Андрэем. Зрабілі некалькі вывадаў на будучыню як палепшыць арганізацыю.
Таксама абмеркавалі правядзенне арганных канцэртў, працу нашых сац.сетак і арганнае суправаджэнне літургіі.
Пачалі абмяркоўваць і планаваць збліжаючыяся ўрачыстасці: Вербная нядзеля, Трыдыум і Вялікдзень. Хутка будуць падрабязнасці.