Запрашаем вас на Святую Імшу-Пастэрку, у Вігілію Божага Нараджэння, якая адбудзецца 24 снежня ў 21:00 ў касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай (Marynarki Polskiej 148B, Gdańsk). Урачыстую службу па-беларуску для нас адправяць айцы Пётр Врубель і Анджэй Бульчак.
Таксама запрашаем усіх ахвочых прыняць удзел у вігілійнай вячэры, якая адбудзецца ў суседнім парафіяльным доме ў 18:00. На вячэру падрыхтоўваем стол з постнымі стравамі пры якім будзем дзяліцца аплаткамі, а таксама будзем спяваць вігілійныя спевы. Не забываем прынесці посную страву.