logo_web-1-qtypgzmj5693tfbwmrc7mf3b9qzsg7zagtda3eheyo-9-quqdy54rs9w7uzkom4kseycf38seynwskfr8sx02yo

Расклад набажэнстваў у актаву Усіх Святых у Кракаве

by -

Акрамя Св. Імшаў 1, 2 і 3 лістапада ў душпастырстве запланаваныя нешпары за памерлых, выпамінкі і супольнае наведванне могілкаў.

1 лістапада (пятніца) – урачыстасць Усіх Святых. Святая Імша а 15:30.

2 лістапада (субота) – успамін усіх памерлых вернікаў. Нешпары за памерлых разам з польскай парафіяй па-польску а 17:00; а 18:00 – Св. Імша (па-польску) з працэсіяй па касцёле. Адну стацыю будзем разважаць па-беларуску.

3 лістапада (нядзеля) – Св. Імша а 15:30 у інтэнцыі вашых памерлых родных і знаёмых. Імёны памерлых можаце прыносіць на картках, або пісаць ксяндзу Юрыю Рашатко ў асабістыя паведамленні ў тэлеграм або смс на нумар +48-576-258-758. Імёны будуць прачытаны перад Св. Імшой (15:20).

Пасля гэтай Св. Імшы – супольны выезд на Ракавіцкія могілкі (два прыпынкі аўтобусамі № 139, 159, 169, 199, ад Radio Kraków да Cmentarz Rakowicki Zachód) на малітву за памерлых беларусаў, між іншым пахаваных на гэтых могілках. Наш знаёмы беларускі экскурсавод, спадар Зміцер, распавядзе пра пахаваных беларусаў на гэтых могілках. Плануецца, што да нас далучыцца грэкакаталіцкі святар айцец Сяргей Ганчароў, а таксама хрысціяне, якія не з’яўляюцца католікамі. Сустрэча а 17:00 адразу за касцёлам (капліцай) што на могілках (ён недалёка ад ГАЛОЎНАГА ўваходу на могілках і супрацьлеглага ўваходу ад прыпынку нашых аўтобусаў).

ВАМ ТАКСАМА МОЖА СПАДАБАЦЦА

logo_web 1

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і

вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы

Душпастырства Беларусаў у Польшчы

— гэта беларускія каталікі, якія сустрэліся за мяжой і вырашылі разам маліцца за Бацькаўшчыну на роднай мове.

Карысныя спасылкі

logo_web 1

© 2023 Душпастырства Беларусаў у Польшчы